Прыцягненне міратворцаў ААН у Данбас магло б садзейнічаць вырашэнню канфлікту



Прыцягненне міратворчай місіі ААН у Данбас магло б садзейнічаць вырашэнню канфлікту на ўсходзе Украіны. Такое меркаванне выказаў журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік па выніках чарговай сустрэчы ТКГ у Менску.

„Я ўжо неаднаразова гаварыў, што прыцягненне сіл ААН магло б сапраўды садзейнічаць вырашэнню канфлікту на ўсходзе Украіны”, – сказаў Марцін Сайдзік.

Ён таксама паведаміў, што на мінулым тыдні сустракаўся ў Вашынгтоне са спецпрадстаўніком Дзярждэпартамента ЗША па Украіне Куртам Волкерам, які падтрымлівае ідэю аб увядзенні ў Данбас міратворцаў. У хуткім часе чакаюцца сустрэчы з Волкерам у Вене і Браціславе. „Я думаю, што яго намаганні неабходны (для ўрэгулявання канфлікту ў Данбасе. – Заўвага. БЕЛТА)”, – адзначыў дыпламат.

Раней Марцін Сайдзік заяўляў, што накіраванне міратворцаў ААН для забеспячэння бяспекі Спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЕ ў Данбасе не можа разглядацца ў адрыве ад менскіх пагадненняў.

Што датычыцца пытання абмену палоннымі, спецпрадстаўнік АБСЕ ў ТКГ адзначыў, што гэта тэма абмяркоўваецца вельмі падрабязна. Пры гэтым ён не стаў называць варыянты па колькасці асоб, якія падлягаюць абмену. „І калі будуць сустрэчы ў „нармандскім фармаце”, спадзяёмся, што там будзе прагрэс менавіта па гэтым пытанні”, – сказаў Марцін Сайдзік.

belta.by