Прызначана дата інаўгурацыі кіраўніка краіны
Урачыстая цырымонія ўступлення на пасаду кіраўніка краіны Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі плануецца на 6-га лістапада. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік. Ён нагадаў, што працэдура ўступлення на пасаду «стандартная, а сцэнар адпрацаваны». «Прэзідэнт прыносіць прысягу, яму ўручаюць пасведчанне кіраўніка дзяржавы,» – сказаў прадстаўнік ЦВК.
Між тым, паводле яго слоў, у кожнай з інаўгурацыі, якія праходзілі ў Беларусі, былі свае асаблівасці. Афіцыйных заяваў Адміністрацыі Прэзідэнта з нагоды маючай адбыцца інаўгурацыі ў беларускія СМІ пакуль не паступала.
Прэзідэнцкія выбары прайшлі 11-га кастрычніка. На пасаду прэтэндавалі чатыры кандыдаты: Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч. Па афіцыйных дадзеных, у галасаванні прынялі ўдзел больш за 87% выбарцаў. У ЦВК паведамілі, што за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 83,5% грамадзян.
Паводле tass.ru
Фота БелТА