Прызначана дата выбараў ва Украіне
Вярхоўная Рада прагаласавала за дату выбараў прэзідэнта Украіны. Яны адбудуцца 31 сакавіка 2019 года.
Прызначэнне выбараў на 31 сакавіка было адным з патрабаванняў шэрагу фракцыяў падчас галасавання за ўвядзенне ваеннага становішча.
Згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнцкія выбары праводзяцца ў апошнюю нядзелю сакавіка пятага года паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы – гэта 31 сакавіка 2019 года.
Таксама Вярхоўная Рада падтрымала ўказ прэзідэнта аб увядзенні ваеннага становішча ва Украіне. Ваеннае становішча на 30 дзён увядуць у Запарожскай, Данецкай, Вінніцкай, Луганскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Харкаўскай, Сумскай, Чарнігаўскай і Херсонскай абласцях.
Паводле aif.ua
Фота 112.ua
