Прызначаная дата Усебеларускага народнага сходу
Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага. Дату агучыў Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе па падрыхтоўцы гэтага сходу.
З 29 снежня пачынаецца абранне так званых “дэлегатаў”. “Гэта павінны быць людзі, якія прадстаўляюць усе пласты і групы насельніцтва, увесь беларускі народ”, — заявіў Лукашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: president.gov.by
