Прызначаны часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі



Прызначаны часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі. Ім стаў Джэфры Джук. Пасля прыбыцця ў Беларусь амбасадара ён застанецца намеснікам кіраўніка дыпмісіі, паведамляе прэс-служба амбасады ЗША.

Джук — аўтар некалькіх кніг па гісторыі міжнароднай палітыкі, валодае пяццю замежнымі мовамі — нямецкай, іспанскай, французскай, харвацкай і рускай. Ён быў  амбасадарам у Харватыі, Сербіі, Туркменістане, Нікарагуа, працаваў у Дзярждэпе ЗША, адказваў за пытанні, звязаныя з ЕЗ і краінамі постсавецкай прасторы.

Папярэдняя часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур скончыла нядаўна сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне і развіталася з беларусамі. Сёлета ў Беларусь павінен прыехаць амбасадар ЗША. Адпаведна ў ЗША прыбудзе беларускі пасол, ім прызначаны былы намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. Гэта стала магчымым пасля пацяплення дачыненняў краін, якое назіраецца ў апошнія гады. Беларускага амбасадара ў Злучаных Штатах не было 12 гадоў, як і амерыканскага ў Беларусі. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belnaviny.by