Прызначаны кіраўнік апарата Аб’яднанага пераходнага кабінета
13 гадоў таму
Святлана Ціханоўская прызначыла Валерыя Мацкевіча на пасаду кіраўніка апарата Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
Валерый Мацкевіч – палітык і грамадскі дзеяч. У палітычным працэсе з 1999 года. У свой час з’яўляўся намеснікам старшыні моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”. Падчас кампаніі 2020 года працаваў у аб’яднаным штабе Ціханоўскай. Адразу пасля выбараў прайшоў праз Жодзінскую турму ды ізалятар на Акрэсціна.
Валерый Мацкевіч пракаментаваў сваё прызначэнне: “Як кіраўнік апарата я бачу сваёй асноўнай місіяй арганізацыю працы Кабінета як зладжанага механізму, які мае супольныя прыярытэты і адзіную мэту – незалежную дэмакратычную Беларусь без палітзняволеных і з легітымнай уладай”.