Прызначаны новы Апостальскі Нунцый у Беларусі



Папа Рымскі Францішак прызначыў новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі — мансіньёра Габара Пінтэра, які да гэтага часу займаў пасаду дарадцы Апостальскай Нунцыятуры ў Аўстрыі.

Пра гэта паведамляе catholic.by.

Габар Пінтэр нарадзіўся 9 сакавіка 1964 году ў Вугоршчыне. Прэзьбітарскае пасьвячэнне прыняў 11 чэрвеня 1988 году. Прэзьбітар дыяцэзіі Ваца (Вугоршчына). На дыпламатычнай службе Ватыкану з 1 ліпеня 1996 году, за гэты час працаваў на Гаіці, у Балівіі, Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі.

Габар Пінтэр валодае вугорскай, нямецкай, італьянскай, ангельскай, французскай, іспанскай, крэольскай, шведскай і расейскай мовамі.