Прызначаны новы старшыня Пінскага гарвыканкама
Прызначаны новы старшыня Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта – ім стаў Іван Рэбкавец, які два месяцы пабыў намеснікам міністра транспарту і камунікацый, а таксама з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Пінскага раёна.
“Чарговаму кіраўніку гарадской вертыкалі трэба вырашыць стос назапашаных праблем,” – каментуе прызначэнне мясцовы грамадскі актывіст Дзмітрый Кудранок:
– Гэта цэлы комплекс праблем. Пінск, як і ўся краіна, знаходзіцца ў тупіку. Тут нельга хапацца за адно, каб выцягнуць другое. Але, ведаючы сітуацыю, ён не зможа нічога змяніць. Бо сістэма не прадугледжвае такую опцыю для кіраўніка горада, каб ён нешта мог ці нават хацеў мяняць.
Пінскія ўлады не хаваюць таго, што гораду неабходна эканамічнае развіццё і прыцягненне інвестыцый у розныя сферы жыццядзейнасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота media-polesye.by