Пуцін абмеркаваў з кіраўніком ЕЗ сітуацыю ў Беларусі
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правёў перамовы з кіраўніком Еўрарады Шарлем Мішэлем у кантэксце саміту ЕЗ па адносінах Расеі і Еўразвяза, паведамляе ria.ru.
Бакі таксама абмеркавалі магчымасці выкарыстання расейскай вакцыны супраць каранавіруса „Спутнік V”, пытанні ўрэгулявання канфлікту ў Данбасе і сітуацыю ў Беларусі.
