Пуцін адмяніў парад Перамогі
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў пра канчатковы перанос парада Перамогі, пра гэта паведамляюць расейскія СМІ. Ён адзначыў, што для таго, каб правесці парад 9 траўня, падрыхтоўка павінна пачацца „наўпрост цяпер”, што немагчыма з-за далейшага росту заражаных каронавірусам у Расеі.
«Рызыкі ў сувязі з каронавірусам не даюць мне права праводзіць падрыхтоўку да святкавання 9 траўня», сказаў Пуцін і падкрэсліў, што спадзяецца, што парад і ўсе астатнія мерапрыемствы да Дня Перамогі пройдуць яшчэ ў гэтым годзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters