Пуцін і Байдэн пагутарылі праз тэлефон



Увечары ў чацвер прайшлі тэлефонныя перамовы прэзідэнтаў Расеі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна.

Байдэн падчас размовы знаходзіўся ў сваім доме ў штаце Дэлавэр. Перамовы працягваліся 50 хвілін. Размову ініцыявала Масква.

Па словах прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, падчас званка бакі павінны былі ўдакладніць свае пазіцыі перад важнымі перамовамі. Гэта ўжо другая размова Пуціна і Байдэна ў снежні — пасля перамоў па відэасувязі.

Увосень СМІ са спасылкай на дадзеныя выведкі паведамілі аб канцэнтрацыі расейскіх войскаў на мяжы з Украінай. ЗША і краіны Захаду выказалі здагадку, што Масква рыхтуе ваеннае ўварванне. Крэмль гэтыя заявы аспрэчыў і запатрабаваў ад ЗША і НАТА гарантый бяспекі — не пашыраць НАТА на ўсход і не ўключаць у ваенны саюз новых чальцоў з ліку былых савецкіх рэспублік. Перамовы Расеі, ЗША і НАТА аб гарантыях бяспекі запланаваныя на студзень.

Беларускае Радыё Рацыя