Пуцін і Эрдаган правядуць перамовы ў Сочы 4 верасня
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў афіцыйна пацвердзіў, што расейскі лідар Уладзімір Пуцін правядзе перамовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам 4 верасня, паведамляе ТАСС.

Ён канкрэтызаваў, што сустрэча двух лідараў пройдзе ў Сочы. Перамовы запланаваны на сярэдзіну дня 4 верасня.
Прэс-служба адміністрацыі турэцкага прэзідэнта пацвердзіла, што Эрдаган рыхтуе паездку ў Сочы, дзе правядзе перамовы з расейскім лідарам. Аднак дакладнай даты візіту ў паведамленні не было названа.
Раней кіраўнік Міністэрства замежных спраў Турцыі Хакан Фідан па выніках перамоваў у Маскве з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым заяўляў, што Пуцін і Эрдаган у ходзе сваёй сустрэчы будуць абмяркоўваць збожжавую здзелку.
