Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца да канца тыдня
У Крамлі заявілі, што да канца тыдня Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным. Яны могуць зрабіць па выніках нейкую заяву, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
У панядзелак сустрэчу з Пуціным „бліжэйшым часам” анансаваў і Лукашэнка. Паводле яго слоў, на ёй будзе прынята рашэнне „калі, у якія тэрміны, па якім графіку”, будуць пасля вучэнняў выводзіцца з Беларусі расейскія войскі. Пакуль невядома, ці Пуцін прыедзе ў Беларусь (у тым ліку і на вучэнні, а ён не планаваў), ці Лукашэнка паедзе ў Расею.
Фота: РИА Новости
