Пуцін і Лукашэнка ўвайшлі ў абноўлены спіс «ворагаў свабоды прэсы»
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка ўвайшлі ў новы спіс «ворагаў свабоды прэсы», падрыхтаваны міжнароднай няўрадавай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў» (RSF).
У пералік таксама ўпершыню ўключаны прэм’ер-міністр адной з краін Еўразвязу — кіраўнік ураду Вугоршчыны Віктар Орбан. Агулам у рэестры 37 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, якія аказваюць найбольш жорсткі ціск на журналістаў у сваіх краінах.
Адзначаецца, што з моманту ўступлення Пуціна на пасаду ў Расеі забілі мінімум 37 рэпарцёраў, і амаль ніводнае з гэтых злачынстваў не раскрылі.
Гаворачы пра Беларусь, канстатавалі, што Аляксандр Лукашэнка жорстка душыць любы «свабодны распаўсюд інфармацыі». З пачатку пратэстаў мінулым летам затрымалі больш за 500 журналістаў, 25 супрацоўнікаў беларускіх СМІ дагэтуль застаюцца пад вартай.
Беларускае Радыё Рацыя