Пуцін і Меркель сустрэліся ў Сочы



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сустрэўся з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель у Сочы.

Па словах расейскага лідара, бакі абмяркуюць двухбаковыя адносіны, прайшоўшыся „па самых праблемных кропках”.

– Вялікі дзякуй, што вы палічылі магчымым прыехаць да нас, праінфармаваць пра тое, як ідзе падрыхтоўка да „дваццаткі” ў Гамбургу. І, вядома, мы не можам не скарыстацца гэтым візітам для таго, каб пагаварыць аб двухбаковых адносінах, па найбольш праблемных кропках. Я маю на ўвазе Украіну, Сірыю, магчыма, іншыя нейкія рэгіёны, – сказаў расейскі лідар.

Меркель у сваю чаргу назвала Расею важным партнёрам па „Вялікай дваццатцы”.

– Вядома, мы абмяркуем сітуацыю ў „Вялікай дваццатцы”, дзе Расея з’яўляецца важным партнёрам, – сказала яна.

life.ru

Фота: © L! FE / Аляксей Галянішчаў