Пуцін не хоча быць прэзідэнтам усё жыццё
Пуцін гатовы пабыць прэзідэнтам Расеі яшчэ 10 гадоў. Заставацца прэзідэнтам пажыццёва ён не хоча. Але можа прыняць удзел у выбарах-2018, каб застацца пры ўладзе да 2024 года.
Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв’ю агенцтву ТАСС. На пытанне, ці застанецца ён прэзідэнтам назаўсёды, Пуцін адказаў: “Не”. “І для краіны гэта няправільна, шкодна, і мне ня трэба”, – патлумачыў ён.
Ён адзначыў, што расейская канстытуцыя дазваляе яму зноў балатавацца, таму магчымасць яго новага вылучэння застаецца.
Пуцін быў прэзідэнтам Расеі з нулявога па 2008 гады, прэм’ер-міністрам з 2008 па 2012, а цяпер ён зноў прэзідэнт.