Пуцін не выключае, што адбудзецца размова Меркель і Лукашэнкі
Ангела Меркель і Аляксандр Лукашэнка гатовыя пагаварыць адзін з адным пра вырашэнне мігранцкага крызісу. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв’ю журналісту Паўлу Зарубіну, паведамляе Telegram-канал „Вести”.

„Я так зразумеў, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і канцлер Меркель гатовыя адзін з адным пагаварыць. Спадзяюся, што гэта бліжэйшым часам адбудзецца. Гэта найбольш важна, таму што мігранты імкнуцца перш за ўсё ў Германію”, – сказаў расейскі кіраўнік. Як паведамлялася раней, апошнімі днямі Пуцін вёў тэлефонныя размовы як з Лукашэнкам, так і з Меркель.
Пры гэтым кіраўнік Расеі абвінаваціў Захад у праблемах, якія прывялі да мігранцкага крызісу.
