Пуцін падпісаў указ аб прызнанні пашпартоў ДНР і ЛНР
Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызнанні на расейскай тэрыторыі пашпартоў ДНР і ЛНР.
Указ аб прызнанні дакументаў, выдадзеных грамадзянам Украіны і асобам без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, апублікаваны ў суботу, 18 лютага, на сайце Крамля.
Ва ўказе гаворыцца, што такія дакументы прызнаюцца «часова, на перыяд да палітычнага ўрэгулявання сітуацыі ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны на падставе Менскіх пагадненняў».
З указа таксама вынікае, што гаворка ідзе аб прызнанні не толькі пашпартоў, але і іншых дакументаў, уключаючы пасведчанне аб нараджэнні, дакументы аб адукацыі, заключэнні або скасаванні шлюбу, змене імя, аб рэгістрацыі транспартных сродкаў, а таксама рэгістрацыйныя знакі транспартных сродкаў, фактычна дзеючых на названых тэрыторыях.
Фота Прэс-службы прэзідэнта Расеі і РБК