Пуцін падпісаў указ аб прызыве запаснікоў



Грамадзян Расеі, якія знаходзяцца ў запасе, забяруць на вайсковыя зборы. Указ падпісаў прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Дакумент апублікаваны на інфармацыйна-прававым партале „Гарант.ру”.

19923_Pressuha_Putina_Moskva_putin_vladimir_press_konferentsiya_zloy_1418644101_original

Указ уступае ў сілу з дня падпісання. Запаснікі прызываюцца ва Узброеныя сілы Расеі, Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў, органы дзяржаўнай аховы і федэральнай службы бяспекі.

Іх можна адпраўляць на зборы не часцей за адзін раз у тры гады, не больш, чым на два месяцы. Усе асобы, якія атрымалі павесткі, абавязаны на працягу двух сутак прыбыць па месцы выкліку. За няяўку без паважнай прычыны належыць штраф ад 100 да 500 расейскіх рублёў.

ukaz_pucina