Пуцін падпісаў законы аб фэйкавых навінах і непавазе да ўлады



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў законы аб пакаранні за фэйкавыя навіны і абразу грамадства, дзяржавы і дзяржсімвалаў. Дакументы апублікаваныя на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Паводле новага закона, за публікацыю фэйкаў штраф для грамадзян складзе да 100 тыс. руб., службовых асоб – да 200 тыс. руб., юрыдычных – да 500 тыс. руб. Пры паўторным парушэнні або пры стварэнні перашкод для работы аб’ектаў жыццезабеспячэння, інфраструктуры, прамысловасці або банкаў максімальны штраф для юрыдычных асоб – 1 млн руб., пры цяжкіх наступствах -1,5 млн рублёў. Закон аб фэйкавых навінах таксама мяркуе пазасудовае блакаванне.

За абразу ўлады прадугледжаны штрафы ад 1 да 5 тыс. руб. або адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак.

kommersant.ru

Фота ТАСС