Пуцін паспрабуе вярнуць Данбас Украіне?



10226Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін мае намер “раскалоць” Украіну знутры і дамагчыся правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка.

„Цяпер Пуцін усе свае сілы кінуў на раскол Украіны знутры. Перш за ўсё, на раскол Вярхоўнай Рады з мэтай правядзення новых парламенцкіх выбараў. Як толькі ён убачыць, што гэтыя планы рэальныя, ён абавязкова паспрабуе вярнуць Данбас у склад Украіны, каб яго жыхары змаглі прыняць у іх удзел. З-за таго, што выбаршчыкі Крыма і Данбаса не ўдзельнічалі ў леташніх парламенцкіх выбарах, структура ўлады ва Украіне карэнным чынам змянілася. Большасць у парламенце стала належаць праеўрапейскім сілам”, – сказаў ён.

Па словах Герашчанкі, калі выбаршчыкі Данбаса зноў атрымаюць магчымасць галасаваць, то цалкам відавочна, што яны будуць падтрымліваць прарасейскіх палітыкаў.

„Гэта можа сур’ёзна змяніць баланс улады ў краіне. Таму, яшчэ раз хачу паўтарыць, калі Пуцін рэальна адчуе, што Украіну можна “раскалоць” знутры і правесці датэрміновыя парламенцкія выбары, то ён сам зробіць усё для таго, каб вярнуць нам Данбас”, – падкрэсліў дарадца.

На думку Герашчанкі, калі такі план не спрацуе, то варта чакаць замарожвання канфлікту, так як наступ на Украіну – гэта самы нявыгадны варыянт для Пуціна, бо “тады яму трэба растлумачыць сваёй арміі і свайму народу неабходнасць такога наступу, а ў яго з гэтым могуць узнікнуць вялікія праблемы”.

Паводле apostrophe.com.ua

Фота ribalych.ru