Пуцін пацвердзіў прыезд у Менск на наступным тыдні
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пацвердзіў свой прыезд у Менск на наступным тыдні. паведамляе reform.by.
«Дзякуй вялікі, я пастараюся. Хутка буду ў Менску, там у нас мерапрыемства па лініі АДКБ праходзіць, пабачуся з Аляксандрам Рыгоравічам, мы ўсё гэта памяркуем», – сказаў Пуцін падчас пленарнага паседжання культурнага форума ў Санкт-Пецярбургу, адказваючы на запрашэнне Міністра культуры Беларусі Анатоля Маркевіча наведаць у наступным годзе „Славянскі базар” у Віцебску.
«Для Беларусі наступны год адзначаны сакральнымі датамі – 80-годдзе з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы таксама будзем адзначаць 25 гадоў дамовы Саюзнай дзяржавы. Гэтым тэмам будзе прысвечаны ўнікальны фестываль, які праводзіцца ў Віцебску – „Славянскі базар”, які мы захавалі разам. Дазвольце вас запрасіць на гэтую ўнікальную падзею», – сказаў перад гэтым Маркевіч.
Пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ запланавана на 23 лістапада.
Раней прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян паведаміў Аляксандру Лукашэнку, што не будзе прысутнічаць на пасяджэнні савета.