Пуцін павіншаваў Лукашэнку і выказаў спадзяванне на працяг інтэграцыі



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін павіншаваў з Калядамі і Новым годам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку. У пасланні Пуцін выказаў надзею, што ў новым годзе працягнецца “змястоўны дыялог і канструктыўная сумесная праца па развіцці двухбаковага стратэгічнага партнёрства і прасоўванні ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў”.

Тым часам Іnterfax паведамляе, што яшчэ да канца бягучага года запланавана тэлефонная размова паміж кіраўнікамі Расеі і Беларусі.

Нагадаем, што па выніках сустрэч Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы і Санкт-Пецярбурзе, пытанне нафты, газу і падатковай сферы так і не былі ўзгодненыя. У сваю чаргу апазіцыя заклікае кіраўніцтва Беларусі не падпісваць дарожныя мапы паглыбленай інтэграцыі, паколькі гэта прывядзе да страты незалежнасці.