Пуцін перад сустрэчай з Лукашэнкам правёў нараду з Саветам бяспекі
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правёў нараду з пастаяннымі чальцамі Савета бяспекі краіны.
Пра гэта паведамілі ў Крамлі. Размова праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі. Удзельнікі нарады абмеркавалі „развіццё адносін з суседзямі Расеі і яе саюзнікамі, а таксама забеспячэнне інтарэсаў краіны ў адносінах з краінамі далёкага замежжа”. Дакладчыкам на нарадзе быў кіраўнік Службы знешняй разведкі РФ (СВР) Сяргей Нарышкін.
15 верасня Пуцін сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведамлялася раней, галоўнымі тэмамі перамоў кіраўнікоў дзяржаў стануць міжнародны парадак дня і сумесныя задачы ў эканоміцы. Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Расею яшчэ сёння на сёмую ў гэтым годзе сустрэчу з Пуціным.
Беларускае Радыё Рацыя