Пуцін: Пік эпідэміі яшчэ не пройдзены
Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін правёў нараду ў фармаце відэаканферэнцыі з экспертамі па пытаннях развіцця сітуацыі з каронавірусам, паведамляе kommersant.ru.
Пуцін заклікаў вучыцца на чужых памылках і не паўтараць іх. Ён адзначыў, што дзеянні ўладаў павінны быць „адпаведнымі пагрозе і адэкватнымі сітуацыі”.
У Расеі налічваецца амаль 7500 заражаных каронавірусам, 58 чалавек памерлі. Красавік аб’яўлены непрацоўным месяцам. У большасці рэгіёнаў уведзены рэжым самаізаляцыі.