Пуцін плануе наведаць Менск у панядзелак
Прэзэдэнт Расеі Уладзімір Пуцін 19 снежня прыляціць у Менск на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пра гэта паведаміў праўладны тэлеграм-канал „Пул Першага”. Адзначаецеся, што будуць праведзены перамовы ў шырокім складзе і ў фармаце сам-насам. Запланаваны заявы і адказы на пытанні журналістаў.
Перамовы пачнуцца з сустрэчы ў шырокім складзе з удзелам членаў урадаў, міністраў. Будзе абмяркоўвацца „ўвесь спектр найбольш актуальных пытанняў беларуска-расейскай інтэграцыі”. Сярод пытанняў, якія будуць узнятыя – рэалізацыя саюзных праграм па паглыбленні інтэграцыі. Візіт Пуціна ў Беларусь стане для яго першым за тры з паловай гады.
