Пуцін прапаноўвае Лукашэнку правесці сустрэчу 25 снежня



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прапануе Аляксандру Лукашэнку правесці сустрэчу 25 снежня. Пра гэта сёння кіраўнік Беларусі заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі расейскай медыйнай супольнасці.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, яму дакладваюць, што „Уладзімір Уладзіміравіч прапануе 25 снежня ў Крамлі сустрэцца і абмеркаваць пытанні”.

Як паведамлялася, галоўным пытаннем маючай адбыцца сустрэчы з Пуціным Лукашэнка назваў падатковы манеўр. „Самае галоўнае пытанне, якое мы павінны вырашаць, – пытанне эканамічнае – падатковага манеўру”, – сказаў ён. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не пойдзе ні на якія хітрыкі ў асабістых інтарэсах і ў гульні гуляць не будзе. „Развіваць праект Саюзнай дзяржавы трэба годна і толькі ў інтарэсах беларусаў і расіян”, – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

belta.by

Фота sputnik.by