Пуцін прыгразіў Захаду „бліскавічнымі ўдарамі”
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што калі нехта „збоку” умяшаецца ў сітуацыю ва Украіне і створыць для Расеі непрымальныя пагрозы стратэгічнага характару, Расея нанясе „бліскавічныя ўдары”. Ён адзначыў, што ўсе рашэнні адносна імгненных удараў у выпадку стратэгічнай пагрозы прынятыя.
Пуцін назваў удары „зваротна-сустрэчнымі”. Гэты тэрмін ужываецца ў ваенных дактрынах у сувязі з ужываннем ядзернай зброі. Зваротна-сустрэчным завецца такі ўдар, які наносіцца ва ўмовах, калі напад з боку праціўніка есць пацверджаным фактам, але яшчэ не прычыніў істотнай шкоды боку, які абараняецца (гэта значыць, напрыклад, пасля запуску стратэгічных ракет, але яшчэ да таго моманту, як яны знішчылі свае мэты).
Прэзідэнт Расеі не сказаў, па якіх менавіта мэтах могуць быць нанесеныя вокамгненныя ўдары і якой зброяй. Непасрэдна пра ядзерную зброю ён таксама не казаў. Аднак спаслаўся на сваю прамову ад 24 лютага, у якой абвясціў пра пачатак так званай спецаперацыі ва Украіне. Тады ён сказаў, што калі замежныя краіны ўмяшаюцца ў сітуацыю, яны сутыкнуцца з наступствамі, якіх яшчэ не ведалі ў гісторыі.