Пуцін прыме Лукашэнку ў Сочы



Уладзімір Пуцін сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам 14 верасня ў Сочы, паведаміла прэс-служба Крамля.

«Падчас перамоў адбудзецца абмеркаванне ключавых пытанняў далейшага развіцця расейска-беларускіх адносінаў стратэгічнага партнёрства і саюзу. Асаблівую ўвагу плануецца надаць рэалізацыі буйных сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай і культурна-гуманітарнай галінах, а таксама перспектывам прасоўвання інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што падпісанне дакументаў не плануецца.

Візіт адбудзецца на фоне пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія працягваюцца другі месяц у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя