Пуцін сфатаграфаваўся з фэйкавымі нявестамі



Акаўнты мадэляў, якія фатаграфаваліся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Дзень Масквы на Чырвонай плошчы, сведчаць пра тое, што яны выконвалі ролю нявест.

1473839702-9982

10 верасня ў час святкавання Дня горада ў Маскве журналіст з крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў апублікаваў відэа, на якім Уладзімір Пуцін быццам выпадкова сустракае ўдзельнікаў гарадскіх вяселляў.

Дзяўчыны просяць прэзідэнта сфатаграфавацца з імі, ён згаджаецца.

„Не да жаніхоў, калі побач праходзіць Пуцін”, – пракаментаваў Дзмітрый Смірноў сваё відэа.

[youtube id=”PT0j54JoKeM”]

Аднак гэта падзея, як і многія іншыя „прыгоды Пуціна”, аказалася пастаноўкай.

1473839896-8953

Так, адна з дзяўчын, карыстальніца @evgenia_alex, якая апублікавала фота з Пуціным у сваім Instagram, не хавае, што вяселля ў яе не было – на Чырвонай плошчы яна „выступала”.

1473839947-5349

Акаўнт дзяўчыны распавядае пра тое, што яна працуе ў мадэльным бізнесе і „ўдасканальвае” сваю знешнасць з дапамогай пластычных аперацый.

Яшчэ адна „нявеста”, якую Пуцін „адцягнуў ад жаніхоў”, – таксама мадэль, і ў яе таксама не было вяселля ў Дзень Масквы. Паводле яе публікацый становіцца зразумела, што арганізатары „спантаннай” фотасесіі з нявестамі не парупіліся пра тое, каб на Чырвонай плошчы прысутнічалі і жаніхі.

1473839977-7118 unian.ua