Пуцін схлусіў пра выкарыстанне Расеяй касетных боепрыпасаў ва Украіне
20 гадоў таму
Уладзімір Пуцін схлусіў пра выкарыстанне Расеяй касетных боепрыпасаў.

Ён заявіў, што расейцы яшчэ не ўжывалі касетныя бомбы ва Украіне. Але „пакідаюць за сабой права” на „люстэркавыя дзеянні” — маючы на ўвазе, што ўкраінцы неўзабаве пачнуць карыстацца касетнымі боепрыпасамі, якія атрымалі ад ЗША.
Між тым, ААН з сакавіка 2022 года мае доказы выкарыстання касетных боепрыпасаў расейскімі войскамі ва Украіне. У прыватнасці, касетная бомба выбухнула ў Вугледарскай лякарні. Тады загінулі 4 чалавекі, яшчэ 10 атрымалі раненні. Таксама ад касетных боепрыпасаў загінулі 9 мірных жыхароў у Харкаве, яшчэ 37 былі параненыя.
Беларускае Радыё Рацыя
