Пуцін тэрмінова выводзіць Расею з пагаднення аб Гаагскім трыбунале



Уладзімір Пуцін падпісаў распараджэнне аб выхадзе Расеі з Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда. Адпаведнае распараджэнне было падпісана 16 лістапада і апублікавана на партале прававой інфармацыі, паведамляе „Украінская праўда”.

У дакуменце пазначана, што такое распараджэнне было падпісана па прапанове Мінюста РФ, якое было ўзгоднена з МЗС і іншымі ведамствамі.

aed9f5d

Распараджэнне ўступае ў сілу 16 лістапада.

Нагадаем, напярэдадні ў справаздачы пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе сітуацыя ў Крыме прыраўноўваецца да міжнароднага ўзброенага канфлікту.