Пуцін уступіў на пасаду прэзідэнта Расеі



Цырымонія інаўгурацыі нававыбранага прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна адбылася 7 траўня ў Крамлі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Па традыцыі цырымонія прайшла ў Андрэеўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца. Тут Уладзімір Пуцін падняўся да трыбуны і прынёс прэзідэнцкую прысягу. Пасля гэтага старшыня Канстытуцыйнага суда ўручыў яму сімвалы дзяржаўнай улады і аб’явіў аб уступленні на пасаду.

На цырымоніі прысутнічалі члены ўрада, сенатары і дэпутаты Дзярждумы РФ, кіраўнікі адміністрацыі прэзідэнта, суддзі Канстытуцыйнага суда, дыпкорпус і іншыя прадстаўнікі ўлады.

Прэзідэнцкія выбары ў Расеі прайшлі 18 сакавіка. Уладзімір Пуцін, які прымаў удзел у галасаванні ў якасці самавылучэнца, атрымаў 76,7 працэнта галасоў, што стала рэкордам у расійскай гісторыі. Чарговы тэрмін, які прадоўжыцца да 7 траўня 2024 года, стане для Уладзіміра Пуціна чацвёртым.

belta.by