Пуцін узнагародзіў Лукашэнку ордэнам Аляксандра Неўскага
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін узнагародзіў Аляксандра Лукашэнку ордэнам Аляксандра Неўскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дадзеным ордэнам узнагароджваюцца вядомыя расейскія і замежныя палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі дзелавой супольнасці замежных дзяржаў за заслугi ў супрацоўніцтве з Расейскай Федэрацыяй і аказанні садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці. Ордэн Аляксандра Неўскага зноў увайшоў у дзяржаўную ўзнагародную сістэму Расеі з верасня 2010 года.
Лукашэнка прыбыў у Маскву на пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. На двухбаковай сустрэчы з Пуціным яны абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-расейскага супрацоўніцтва.
