Пуцін выкарыстоўвае ўцекачоў, каб падарваць адзінства Еўропы?



Расея наўмысна генеруе плынь уцекачоў з Сірыі ў ЕЗ, каб разбурыць адзінства Еўропы і Еўразвяз у цэлым.

Пра гэта заявіў аўтарытэтны амерыканскі сенатар Джон Мак-Кейн падчас выступу на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, паведамляе з Мюнхена карэспандэнт „Еўрапейскай праўды”.

Паводле яго слоў, расейскае кіраўніцтва наўмысна пагаршае гуманітарную сітуацыю ў Сірыі.

„Пуцін хоча выкарыстоўваць Сірыю як палігон для найноўшай расейскай зброі. Ён хоча справакаваць новую хвалю ўцекачоў, каб ударыць па Еўропе, каб падарваць еўрапейскі праект”, – адзначыў ён.

„І апетыт Пуціна расце падчас яды”, – адзначыў сенатар.

Таксама Мак-Кейн дадаў, што „Пуцін пагадзіўся на спыненне варожых дзеянняў”.

„Мы гэтыя кадры бачылі ўжо ва Украіне. Расея працягвае заваёўваць тэрыторыі, карыстаецца нагодай паставак гуманітарных грузаў для таго, каб пранікаць на тэрыторыю і ўзмацняць баявыя дзеянні. Гэта тое, што называецца ваеннай агрэсіяй і гэта ўсё працуе, таму што мы дазваляем”, – падкрэсліў Мак-Кейн, піша Інтерфакс-Україна.

Cенатар выказаў упэўненасць, што ў выпадку, калі Захад пакажа сваю слабасць, „вайна ў Сірыі будзе працягвацца, людзі будуць гінуць, а ўцекачы будуць пастаянна рухацца ў Еўропу”.

„Нашы грамадзяне будуць увесь час падвяргацца тэрарыстычным нападам”, – сказаў сенатар.