Пуцін вырашыў не ехаць 14 кастрычніка ў Менск
Уладзімір Пуцін вырашыў не ехаць 14 кастрычніка ў Беларусь. Расейскі прэзідэнт паўдзельнічае ў пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў краін СНД у фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе ТАСС.
Раней пра тое, што Пуцін не паедзе ў Беларусь, прагназавалі некаторыя аналітыкі. Такім чынам у Аляксандра Лукашэнкі не будзе магчымасці з ім паразмаўляць сам на сам.
Прэс-служба Крамля паведамляе, што на пасяджэнні ў Менску „чакаецца прыняцце шэрагу рашэнняў, якія накіраваныя на далейшае паглыбленне еўразійскай інтэграцыі„. Гаворка пойдзе і пра „сумеснае супрацьдзеянне распаўсюду каронавіруснай інфекцыі”.
Фота: ria.ru
