Пуцін загадаў стварыць у Беларусі расейскую авіябазу
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін распарадзіўся падпісаць пагадненне з Беларуссю аб стварэнні на яе тэрыторыі расейскай авіябазы, паведамляе lenta.ru.
Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў МЗС і Мінабароны пачаць неабходныя перамовы з Менскам. Пра гэта ў суботу, 19 верасня, паведамляе прэс-служба Крамля.
У 2014 годзе з’явілася інфармацыя, што расейскія знішчальнікі Су-27 будуць размяшчацца на аэрадроме пад Бабруйскам. На авіябазе ў Баранавічах Су-27 ўжо з’явіліся. У 2013 годзе паведамлялася, што расейская авіяцыя таксама будзе эксплуатаваць аэрадром пад Лідай (Гарадзенская вобласць).
Фота з сайта obozrevatel.com