Пуцін заклікаў да гатоўнасці хутка нарошчваць аб’ёмы ваеннай прадукцыі



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас нарады з кіраўніцтвам Мінабароны і абаронна-прамысловага комплексу (АПК) звярнуў увагу на тое, што прадпрыемствы павінны быць гатовыя да таго, каб у патрэбны час павялічваць аб’ёмы абароннай прадукцыі.

Па словах прэзідэнта, гэта датычыцца ўсіх стратэгічных і буйных прадпрыемстваў па-за залежнасці ад формаў уласнасці.

На нарадзе абмяркоўваліся вынікі вайсковых вучэнняў «Захад-2017», паведамляе прэс-служба Крамля. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, па выніках вучэнняў былі выяўленыя „пэўныя недахопы». Прэзідэнт заклікаў іх уважліва вывучыць і «выпрацаваць дадатковыя меры па павышэнні мабілізацыйнай гатоўнасці».

«Адзначу, што здольнасць эканомікі хутка павялічваць аб’ёмы абароннай прадукцыі і паслуг у патрэбны час – адна з найважнейшых умоў забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы. Да гэтага павінны быць гатовыя усе стратэгічныя і проста буйныя прадпрыемствы незалежна ад формаў уласнасці », – сказаў Пуцін.

rbc.ru

Фота kremlin.ru