Пуцін запрасіў тэлефонную размову з Байдэнам
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн правядзе тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным, нягледзячы на тое, што паміж дэлегацыямі дзвюх краін намечаны паўнацэнныя перамовы аб гарантыях бяспекі адразу пасля навагодніх вакацый.
Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на прадстаўніка Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Эмілі Горн.
Адзначаецца, што званок быў запрошаны прэзідэнтам Расеі.
Паводле Горн, Байдэн пагадзіўся, таму што «лічыць, што калі справа даходзіць да Расеі, няма замены прамому дыялогу паміж лідарамі». Разам з гэтым прадстаўнік Рады падкрэсліла, што «адміністрацыя Байдэна працягвае актыўна кансультавацца з еўрапейскімі саюзнікамі, каб скаардынаваць агульны падыход у адказ на нарошчванне вайсковай сілы Расеі на мяжы з Украінай».
Беларускае Радыё Рацыя