Пуцін заявіў аб поўным аднаўленні адносін Расеі з Турцыяй



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што адносіны Расеі і Турцыі можна лічыць адноўленымі практычна ў поўным аб’ёме.

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, які прыбыў сёння ў РФ, перадае ТАСС.

Прэзідэнт Турцыі адзначыў, што пасля пачатку працэсу нармалізацыі паміж дзвюма краінамі „частыя сустрэчы (лідараў) надаюць паскарэнне развіццю нашых двухбаковых адносінаў”.

Нагадаем, адносіны паміж дзвюма краінамі пагоршыліся пасля таго, як у лістападзе 2015 года Турцыяй быў збіты расейскі бамбавік Су-24, які парушыў паветраную прастору краіны.

Фота kazanfirst.ru