Пуцін заявіў, што было б лепш, каб вайна хутчэй скончылася
Адбыўся візіт канцлера Аўстрыі Карла Нехамера ў Маскву, дзе аўстрыйскі палітык сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Нехамер пасля сустрэчы працытаваў Пуціна: «Было б лепш, калі б яна — вайна — хутчэй скончылася», піша РБК-Украіна.

Але канцлер Аўстрыі прызнаў, што з кантэксту гутаркі не было зразумела, пра які метад спынення вайны ішла гаворка. З аднаго боку, гэтая фраза магла сігналізаваць аб тым, што Пуцін гатовы да мірных перамоваў, але нельга выключаць з боку прэзідэнта РФ і жадання хуткай перамогі.
Беларускае Радыё Рацыя
