Пуцін заявіў, што Польшча хоча адарваць частку Беларусі
16 гадоў таму
Уладзімір Пуцін заявіў, што заходнія тэрыторыі цяперашняй Польшчы – гэта падарунак Сталіна палякам. «Нашы сябры ў Варшаве крыху забыліся пра гэта, мы нагадаем», – сказаў ён.
Развязванне вайны Польшчай супраць Беларусі азначае і вайну супраць Расеі, дадаў кіраўнік Расеі. «Польшча хоча пад натаўскім парасонам адарваць частку заходняй тэрыторыі Украіны і Беларусі, гэта небяспечная гульня», – заявіў Пуцін. Таксама паводле Пуціна, Польшча ў 1920 годзе захапіла частку Літвы, «адарвала ў Расеі яе гістарычныя землі, скарыстаўшыся грамадзянскай вайной», удзельнічала ў раздзеле Чэхаславакіі ў 1938 годзе і так далей.