Пуцін заявіў, што ён артылерыст
7 студзеня ў Пецярбургу кіраўнік Расейскай федэрацыі Уладзімір Пуцін заявіў пачэснаму будаўніку Расеі Уладзіміру Бендэту, што з’яўляецца афіцэрам артылерыі. Відэа іх размовы апублікавалі на сайце Крамля.
„Мы з вамі абодва артылерыстамі аказаліся….Атрымаў званне лейтэнанта як артылерыст, камандзір узводу ўпраўлення гаўбічнай артылерыі, 122 міліметры”, – сказаў ён.
Пуцін не ўдакладніў, калі і пры якіх абставінах гэта было.
Разам з Бендэтам Пуцін зрабіў сінхронны стрэл з гарматаў у Петрапаўлаўскай крэпасці.
Трэба дадаць, што воінская служба кіраўніка РФ у яго біяграфіі на афіцыйным сайце Крамля не згадваецца.
Беларускае Радыё Рацыя
