Пуцін зноў плануе прыехаць у Менск
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін плануе ўзяць удзел у саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), які адбудзецца ў Менску 23 лістапада. Пра гэта ён паведаміў 9 лістапада прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву падчас перамоваў у Астане. Беларусь у 2023 годзе старшынюе ў АДКБ, у 2024 годзе старшыняванне пяройдзе да Казахстана.
Аляксандр Лукашэнка раней анансаваў перамовы з Пуціным падчас саміту СНД, які праходзіў у Бішкеку ў кастрычніку. Ён заяўляў, што мае намер „больш прадметна” абмеркаваць з ім пытанні сумеснага авіябудавання, магчымага будаўніцтва другой чыгуначнай веткі ў бок Санкт-Пецярбурга і паляпшэння транзіту беларускіх тавараў праз РФ.
Сёлета Лукашэнка сустракаўся з Пуціным 7 разоў, летась – 12 разоў.
Беларускае Радыё Рацыя