Пуціна і Лукашэнку „сустрэлі” ў Нью-Ёрку



Беларусы, украінцы і расейцы прынялі ўдзел у мітынгу напярэдадні адкрыцця сесіі Генеральнай Асамблеі ААН супраць палітыкі расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Пратэстоўцы сабраліся каля будынка прадстаўніцтва Расеі ў ААН з плакатамі «Усе мы – Украіна», «Спыніце агрэсію Пуціна». Фота з акцыі апублікавала на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» журналістка Алена Рыкаўцава.

На мітынгу ў Нью-Ёрку быў заўважаны плакат «Лукашэнка – вораг свабоды і дэмакратыі» на англійскай мове. На людзях, якія трымалі плакаты, былі бел-чырвона-белыя сцягі.

[Not a valid template]

28 верасня ў Нью-Йорку адбудзецца мітынг супраць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, які плануе выступаць на Генеральнай Асамблеі ААН.

Беларускае Радыё Рацыя