ПВК “Вагнер” павялічвае колькасць сваёй тэхнікі ў Беларусі
Пакуль не пацвярджаецца інфармацыя, якую распаўсюдзілі напярэдадні расейскія крыніцы аб выхадзе вагнераўцаў з Беларусі.

Эксперты амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW) заявілі аб павелічэнні колькасці вайсковай тэхнікі расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» у Беларусі.
„Спадарожнікавыя здымкі, сабраныя 9 жніўня, паказваюць значную колькасць транспартных сродкаў у лагеры „Вагнера“ ў Цэлі пад Асіповічамі ў Беларусі, і могуць нават сведчыць аб тым, што з 1 па 9 жніўня на базу прыбыло больш транспартных сродкаў”, — адзначаецца ў справаздачы ISW ад 10 жніўня.
Напярэдадні эксперты Інстытута вывучэння вайны выказалі меркаванне, што вяртанне вагнераўцаў у Расею будуць сведчыць аб тым, што дамоўленасці, дасягнутыя пасля няўдалага мяцяжу паміж Яўгеніем Прыгожыным, прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам, праваліліся.
„Свабода”
