Пяць апазіцыйных структур будуць назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі



Правесці кампанію „Права выбару” дамовіліся Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя „Грамада”, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Партыя БНФ, Рух „За свабоду” ды кампанія „Гавары праўду”.

Пра план дзеянняў у рамках „Права выбару” распавядае адзін з кіраўнікоў кампаніі, Дзяніс Садоўскі з БХД:

Неўзабаве, праз некалькі месяцаў пачнуцца адукацыйныя семінары для будучых назіральнікаў. Гэта будзе не менш за 2-3 тысячы назіральнікаў, каб і падчас датэрміновага галасавання і ў дзень галасавання мы маглі мець праўдзівую інфармацыю наколькі гэта магчыма ва ўмовах сучаснай Беларусі).

Як падкрэслівае Дзяніс Садоўскі, кампанія назірання за выбарамі ў 2015 годзе – па-за палітыкай, яна будзе падаваць інфармацыю штабам усіх дэмакратычных кандыдатаў і ня стане падтрымліваць кагосьці асобна з іх.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя