Пяць ініцыятыўных груп ужо падалі дакументы ў Цэнтрвыбаркам
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 9 жніўня і становяцца ўсё больш папулярнымі. Па стане на 16-ую гадзіну 12 траўня ў Цэнтральную выбарчую камісію пададзеныя дакументы на рэгістрацыю пяці ініцыятыўных груп. Напярэдадні, 11 траўня, прынятыя дакументы ад трох ініцыятыўных груп:
Анжалікі Жалезняковай, 1967 году нараджэння, часова беспрацоўнай, якая пражывае ў вёсцы Клімавічы Менскага раёну;
Веранікі Мішчанкі, 1968 году нараджэння, індывідуальнай прадпрымальніцы, беспартыйнай, якая жыве ў вёсцы Саланое Жлобінскага раёну;
Аляксандра Грачышнікава, 1976 году нараджэння, індывідуальнага прадпрымальніка, беспартыйнага, з Менска.
12 траўня пададзеныя дакументы яшчэ дзвюх ініцыятыўных груп:
Юрыя Ганцэвіча, 1976 году нараджэння, фермера, беспартыйнага. Жыве ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёну;
Віталя Зялкоўскага, 1980 году нараджэння, інжынэра-дызайнэра, беспартыйнага. Жыве ў Маладэчне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Белта