Пяць краін звярнуліся ў ААН з просьбай стварыць трыбунал па MH-17
Аўстралія, Бельгія, Малайзія, Нідэрланды і Украіна афіцыйна звярнуліся ў Раду Бяспекі ААН з просьбай стварыць міжнародны крымінальны трыбунал для прыцягнення да адказнасці вінаватых у катастрофе самалёта «Малайзійскіх авіяліній» над Данбасам 17 ліпеня 2014 года. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага прадстаўніцтва пры ААН.
Пасажырскі самалёт быў збіты над Данецкай вобласцю 17 ліпеня 2014 года. На думку экспертаў, яго збілі з расейскай ўстаноўкі «Бук», якая кіравалася экіпажам расейскіх вайскоўцаў.
Супраць стварэння трыбунала выступае Расея, хоць яна і абвінавачвае ў катастрофе ўкраінскіх вайскоўцаў, перадае „Наша Ніва”.
Фота АР
