Пяты пакет санкцый ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі пачне дзейнічаць 2-га снежня



Пяты пакет санкцый Еўразвяза супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пачне дзейнічаць ужо ў чацвер, 2 снежня. 

„Падрыхтоўка пятага пакета санкцый у дачыненні да Беларусі набліжаецца да завяршэння, і яго плануецца прыняць на гэтым тыдні. Плануецца, што гэта будзе 2 снежня”, – сказала міністр замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Ліймэтс ERR.

Імёны фізічных асоб і назвы юрасоб, якія трапілі пад санкцыі, пакуль што не агалошваюцца. Яны будуць апублікаваныя толькі з афіцыйна ўзгодненым пакетам санкцый. Заўчаснае раскрыццё гэтай інфармацыі, на думку Ліймэтс, можа выклікаць неапраўданую блытаніну. Гэта таксама дазволіць гэтым асобам хутка адрэагаваць і, напрыклад, рэструктураваць актывы або зрабіць нешта падобнае.

Фота: Välisministeerium